20 кастрычніка 2016 года — 180 гадоў з дня нараджэння Сігізмунда Карлавіча Свянціцкага (1836–1910), урача, які ўнёс значны ўклад у станаўленне беларускай медыцыны, грамадскага дзеяча
Сігізмунд Карлавіч Свянціцкі нарадзіўся 20 кастрычніка 1836 года ў маёнтку Красцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і небагатага памешчыка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пінскім дваранскім вучылішчы і Мінскай гімназіі, якую скончыў з сярэбраным медалём.
Сігізмунду не было і шаснаццаці гадоў, калі ён паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы браў актыўны ўдзел у студэнцкім руху. Гэта прыцягнула ўвагу царскай аховы, і юнак вымушаны быў пакінуць вучобу і выехаць дадому.
6 снежня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Гарупа (1946–2016), грамадскага дзеяча, журналіста, Ганаровага грамадзяніна горада Іванава і Іванаўскага раёна (2016)
Марыя Пятроўна Гарупа (дзявочае Піліпенка) нарадзілася 6 снежня 1946 года ў вёсцы Сувіды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля Чарнобыльскай катастрофы родная вёска перастала існаваць. Пасля заканчэння Савіцкай СШ Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 годзе.
26 мая 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Віктаравіча Філіпава (1946), фiзiка-тэарэтыка, доктара фiзiка-матэматычных навук, грамадскага дзеяча
Валерый ВіктаравічФіліпаў нарадзiўся 26 мая 1946 года ў Брэсце. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 годзе, адразу прыняты аспірантам у Інстытут фізікі АН БССР.
7 лютага 2016 г. – 470 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616, верагодна 1619), грамадскага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-мемуарыста
Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 года ў мястэчку Ляхавічы Наваградскага ваяводства (цяпер горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага, але збяднелага, шляхецкага роду. Першапачатковую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.
13 верасня 2015 г. – 140 гадоў з дня нараджэння Сяргея Канстанцінавіча Паўловіча (1875–1940), беларускага грамадска-культурнага і рэлігійнага дзеяч, педагог
Сяргей Канстацінавіч Паўловіч нарадзіўся 13 верасня 1875 года ў вёсцы Осаўцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і святара.
18 жніўня 2014 года – 115 гадоў з дня нараджэння Мірона Емяльянавіча Крыштафовіча (1899–1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч нарадзіўся 18 жніўня 1899 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Піняны Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). З чатырнаццаці гадоў Мірон пачаў свой працоўны шлях, батрачыў.
У 1923 годзе Мірон Крыштафовіч уступіў у КПЗБ і становіцца сакратаром Хараўскога падпольнага падрайкома. У 1925–1929 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць Мірон Крыштафовіч быў зняволены ў турму. Пасля выхаду з турмы знаходзіўся на падпольнай рабоце. У сакавіку 1932 года быў накіраваны на вучобу ў Маскву. У лютым 1935 года Мірон Емельянавіч скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду, вярнуўся ў Заходнюю Беларусь на нелегальную партыйную работу. Мірон Емяльянавіч займае розныя пасады: сакратар Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ, інструктар ЦК КПЗБ.
4 сакавіка 2014 г. – 380 гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага (1634–1689), мысліцеля, грамадска-палітычнага дзеяча, педагога
Імя Казіміра Лышчынскага пачэсна стаіць у адным шэрагу з імёнамі волатаў думкі – «вялікіх ерэтыкоў» Мігеля Сервета, Джардана Бруна, Лючыліа Ваніні.
24 лютага 2014 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Станіслава Карповіча (1864–1921), педагога, грамадскага дзеяча, асветніка
Станіслаў Карповіч нарадзіўся 24 лютага 1864 года ў вёсцы Хацішча Навагрудскага павета Мінскай губерніі (цяпер у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) у памешчыцкай сям’і.
8 лютага 2014 года – 100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Паўлавіча Таўлая (1914–1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерніі (цяпер горад Баранавічы Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначных служачых.
24 снежня 2013 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Адама Бярнарда Мiцкевiча (1798, Баранавiцкi р-н цi Навагрудчына – 1855), паэта, грамадскага дзеяча, публiцыста, асветнiка
Адам Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 года на хутары Завоссе Навагрудскага павета (цяпер вёска Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і збяднелага шляхціца.